Веру і малюся. сл.А. Легчилов, муз. Л. Ширин

I. Ты пачынала жыццё нанова,
I ўскрасала не раз,
Была пяшчотнай, была суровай
Лепшаю самай для нас.
Ты не стагнала i не скарала,
Гордасць i велiч мая,
I толькi здрады не даравала,
Добрая мацi – зямля.
 
Прыпеў:     Ты вялiкая, святая Беларусь,
Беражы нас ад нягоды i спакус.
Колькi страсцi, колькi болю
Ў трывожным перазвоне
Залатых званоў,
Што зайгралi зноў
Вечны гiмн любвi.
 
II .  Няхай злуецца варож’я зграя,
Твой заклiкае канец,
Але калiсьцi, на самым краю,
Скiнеш цярновы вянец.
Таму што побач заўжды з табою
З вераю буду i я.
Сагрэю сэрцам, душой сваёю,
Мацi – радзiма мая.

Закрыть окно