Рэчанька. сл. В. Петюкевич, муз. П. Еременко

Не выходзь ты рэчанька, з беражкоў крутых,
Не тапі мне сцежачак, сцежак залатых!
Тут з купальскіх кветачак я вянкі віла
І пускала рэчанькай, беражком ішла.
 
Закружыла голаў мне быстрая вада,
Падышоў каханы мой і руку падаў,
Не выходзь ты, рэчанька, з беражкоў крутых,
Не тапі мне сцежачак, сцежак залатых!
 
Прыпеў: Ой, жуда-бяда, ой, як шуміць вада!
                 А дзе ж буду, дзе ж я карагод вадзіць,
                 А дзе ж буду, рэчанька мая,
                 Любага чакаць, вяночкі віць?
 
Тут гуляла з мілым я да світальных зор,
З ім у снах аблётала весь зямны прастор.
Ды нядоўга шчасцейка зоркай з’зяла мне –
За гарой згубілася у горкім палыне.
 
Паляцеў каханы мой ў далёкі свет,
Засталіся сцежачкі – незабыўны след.
Не выходзь ты, рэчанька, з беражкоў крутых,
Не тапі мне сцежачак, сцежак-залатых!

Закрыть окно