Элада. сл. Л.Дранько-Майсюк, муз. П. Еременко

Мы плывём у Грэцыю з табой,
Мы плывём у белыя Афiны,
Трэба развiтацца нам з журбой
I забыць тужлiвыя хвiлiны.
Нам даўно спакою не дае
Чысцiня чужога далягляду, -
Белай хрызантэмай паўстае
Бераг вечна юнае Элады.
 
Прыпеў:     Элада, Элада – у сонцы тваiм
Развеецца здрада, як восеньскi дым.
Мы вып’ем за шчасце, за век малады
З Кастальскай крынiцы глыток жывой вады.
 
Грэцыя не ведае тугi,
Весялосцi поўная антычнай.
Шчодра алiмпiйскiя багi
Пачастуюць мёдам навальнiчным.
Узнясе над намi Парфенон
Хараство нябеснай каланады
I падорыць незабыўны сон
Пра святочную зямлю Элады.
 
Прыпеў.

Закрыть окно