Парасоны. сл.Л. Прончак, муз.Л. Калиновский

У вочы закаханыя гляджу…
Iх цеплынёй i ласкаю сагрэта.
У пошуме вячэрняга дажджу –
Самота адыходзячага лета…
 
ПРЫПЕЎ:
А над горадам сцiшэлым дождж зялёны.
Незвычайны і гарэзлівы такі…
А над намi, а над намi – парасоны,
Парасоны – дажджавыя матылькi.
 
Няхай iграе лiвень на трубе.
Няхай спявае вецер у аблоках.
Пакуль кахаю, мiлы, я цябе, -
На гэтым свеце мне не адзiнока…
 
Грамоў далёкiх сонны перагук.
Духмяны водар дзiчак i ранетаў…
У халадку тваiх пяшчотных рук
Самота адыходзячага лета…

Закрыть окно