Горад мой. сл.Л. Прончак, муз. Л. Захлевный

Па-над свiтальным праспектам
Сцiшыцца лiвень i гром
Горад святыны i ветлы
Цёплым амыты дажджом.
Кроплi, як знiчкi на веццi,
Даль азараюць святлом.
Горад найлепшы ў свеце,
Той дзе з табой мы жывём.
 
ПРЫПЕЎ: Горад мой, горад мой
Над табой ружавее свiтанне.
Стольны Мiнск, родны Мiнск
Дзень зыходзiць з нябёс на зямлю.
Горад мой, горад мой
Над табой наша песня прызнання
Стольны Мiнск, родны Мiнск
Я кахаю цябе i люблю.
 
Тут сваё шчасце спаткаю
Дзе б нi была, - ты са мной
Сэрца бацькоўскага краю
Горад любовi маёй.
Збранага лёсу дасвецце
Любы i мiлы мой дом
Горад найлепшы ў свеце
Той, дзе з табой мы жывём.

Закрыть окно