Фото Ирины Дорофеевой:
Фото Ирины Дорофеевой:
Фото Ирины Дорофеевой:
Фото Ирины Дорофеевой:
Фото Ирины Дорофеевой:
Фото Ирины Дорофеевой:
Фото Ирины Дорофеевой:
Фото Ирины Дорофеевой:
Фото Ирины Дорофеевой:
Фото Ирины Дорофеевой:
Фото Ирины Дорофеевой:
Фото Ирины Дорофеевой:
Фото Ирины Дорофеевой:
Фото Ирины Дорофеевой:

Калядны канцэрт Тэатра песні Ірыны Дарафеевай

Главная »» Новости »» Калядны канцэрт Тэатра песні Ірыны Дарафеевай

7 студзеня 2007 года з поспехам прайшоў калядны канцэрт “Ірына Дарафеева ў асяроддзі сяброў на Каляды”. Распачаўшыся прысвечанай гэтаму святу песняй Ірыны “Наша тайна”, на працягу амаль трох гадзін на сцэне Белдзяржфілармоніі разгортвалася песенная казка, у якой Ірына Дарафеева была гаспадыняй свята.

Гледачы мелі магчымасць пачуць і традыцыйную меладычнасць беларускай песні ў творах “Слуцкія ткачыхі” (што гучаў a capella у выкананні Ірыны Дарафеевай, Алега Сямёнава, Анатоля Кашапарава, Забавы і Ірыны Сапунжы), “Вышита сорочка” і “Ён шукае, дзе яна”, і лірычнае прызнанне ў любві да гледачоў у песні “Хочу быть мечтой”, танцавальныя творы ў суправаджэнні лепшага балета “PopsFoundations”.

Як заўсёды, канцэрт не абыйшоўся без прэм’ер. Вельмі цёпла зал сустрэў новую песню ў выкананні Ірыны Дарафеевай “Вішанька” (муз. І.Капланаў, сл. Н.Салодкая). Упершыню гучалі з мінскай сцэны і песні Анаталя Кашапарава “Халасцяк” і Георгія Калдуна “Месяц золотой”.

Па-сапраўднаму святочны настрой прынеслі казачныя вытанчаныя выступленні вакальнай групы “Камерата” і гурта “Новый Иерусалим”. Сугучныя святочнаму каляднаму настрою – дзесьці меладычныя і павольныя, а дзесьці бадзёрыя і запальныя– песні гучалі таксама ў выкананні гурта “Далі”, Пятра Ялфімава, Сяргея Сухамліна, Алега Сямёнава.