Фото Ирины Дорофеевой:
Фото Ирины Дорофеевой:
Фото Ирины Дорофеевой:
Фото Ирины Дорофеевой:
Фото Ирины Дорофеевой:
Фото Ирины Дорофеевой:
Фото Ирины Дорофеевой:
Фото Ирины Дорофеевой:
Фото Ирины Дорофеевой:
Фото Ирины Дорофеевой:
Фото Ирины Дорофеевой:
Фото Ирины Дорофеевой:
Фото Ирины Дорофеевой:
Фото Ирины Дорофеевой:

Гісторыя

Галоўная »» Гісторыя

Зорны шлях Ірыны Дарафеевай

Ірына Дарафеева нарадзілася ў 1977 годзе ў горадзе Магілеве. Спеўная кар’ера Ірыны пачалася ва ўзросце 12 гадоў, калі яна стала салісткай знакамітага магілеўскага вакальна-інструментальнага ансамбля “Вяселка”. І першыя дасягненні на вялікай сцэне не прымусілі сябе чакаць. У 1989 годзе Ірына перамагла на Першым Рэспубліканскім конкурсе маладых выканаўцаў, у 1993 годзе стала дыпламанткай конкурсу маладых выканаўцаў Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар-93”, у 1994 годзе – лаўрэатам конкурсу маладых выканаўцаў фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-94”. Яна звярнула на сябе ўвагу Васіля Раінчыка – і ў 1994 годзе стала салісткай легендарнага ансамбля “Верасы”. Яе заўважыла музычная грамадскасць Беларусі – і ў тым жа 1994 годзе Ірына была названа “Адкрыццём года” на Рэспубліканскім тэлевізійным конкурсе выканаўцаў “Фаварыты года”.

З 1997 года па травень 1999 года Ірына Дарафеева працавала салісткай Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. Прадстаўляючы свае новыя песні, Ірына разам з аркестрам брала ўдзел у шматлікіх канцэртах і фестывалях, самымі значнымі з якіх лічыць юбілейны канцэрт аркестра на Міжнародным фестывалі мастацтваў “Савянскі базар-97”, выступленні на Краснай плошчы ў гонар 850-годдзя Масквы, канцэрты падчас дня горада ў Мінску, аўтарскія вечары народнага артыста СССР кампазітара Яўгена Глебава, паэта Леаніда Дранько-Майсюка і народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, кампазітараў Алега Елісеенкава і Уладзіміра Сарокіна.

У гэты ж перыяд рэпертуарная палітра Ірыны Дарафеевай аздобілася і джазавай праграмай. У 1998 годзе разам з джазавым трыо Аркадзя Эскіна Ірыну можна было ўбачыць і пачуць на V Міжнародным фестывалі джазавай музыкі “Мінск-98” і ў джазавай панараме на “Славянскім базары ў Віцебску-98”.

Шліфуючы свой талент і набываючы досвед на эстрадзе, Ірына Дарафеева заўседы захоўвала сваю адметнасць. Яна ніколі не імкнулася гучаць, як нехта іншы. Эталонам жа выканальніцкага майстэрства для Ірыны застаюцца Эла Фіцжэральд і Ніна Сімон, Ціна Цёрнер і Барбра Стрэйзанд. “Па сваёй сутнасці, па багацці ўнутраннага свету гэтыя спявачкі вельмі падобныя. Іх творчасць стаіць па-за часам,” – кажа Ірына.

Напрыканцы 90х гадоў Ірына Дарафеева годна заявіла пра сябе на эстрадных конкурсах маладых выканаўцаў. На працягу ўсяго толькі года на яе кволыя плечы выпала прадстаўляць Беларусь на пяці міжнародных музычных конкурсах – конкурс маладых выканаўцаў у межах фестывалю “Залаты шлягер-98” у Магілёве, “Вільнюс-99”, Discovery-99” у Балгарыі, “Віцебск-99” на VIIМіжнародным фестывалі мастацтваў “Савянскі базар у Віцебску”, IVМіжнародны конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні імя Уладзіміра Івасюка ў Кіеве. І заўседы Ірына вярталася дадому са званнем лаўрэата. А вынікам удзелу ў фестывалі “Славянскі базар” з песняй Зміцера Даўгалева і Уладзіміра Пецюкевіча “Балада” стала не толькі першая прэмія, але і шырокая вядомасць і папулярнасць на радзіме. “Мне вельмі важна было даказаць, што мы, беларусы, вельмі сільныя, вельмі прыгожыя, вельмі годныя выканаўцы, – узгадвае Ірына. – І нас могуць слухаць ва ўсіх краінах свету і мы можам быць лепшымі. Перамога на “Славянскім базары” самая важная для мяне. У той момант я адчула, што мяне любяць, мной ганарацца.”

І вельмі прыемна, што спыніўшы ўдзел у музычных конкурсах у якасці канкурсанткі, Ірына не згубілася і не знікла з эстраднага небасхіла як шматлікія “конкурсныя”выканаўцы. Наадварот. У 1999 годзе выйшаў дэбютны беларускамоўны альбом спявачкі “Рэдкі госць”, а ў 2000 годзе з’явілася кружэлка “Рано или поздно” з новымі песнямі на рускай мове, а таксама лепшымі творамі на беларускай і польскай мовах.

З 1996 года Ірына працуе разам з прадзюсерам Юрыем Савашам. Музыкант і кампазітар (аўтар такіх песень як “Тайна грэшнага спаткання”, “Рано или поздно”, “Пульс маіх хвілін”), ён з’яўляецца мастацкім кіраўніком і галоўным арганізатарам творчага працэсу пры падрыхтоўцы сольных праектаў Ірыны і падчас гастроляў спявачкі і тэатра “Эас”.

“Рэнесансам беларускай папулярнай музыкі” назвалі знаўцы сольную канцэртную праграму Ірыны Дарафеевай пад назвай “Моя любовь”, якая адбылася ў канцэртнай зале “Мінск” 16 кастрычніка 1999 года. Канцэрт стаў сапраўдным святам для гледачоў, якое Ірыне дапамагалі ствараць лепшыя творчыя сілы краіны – Дзяржаўны канцэртны аркестр Беларусі, Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі, ансамбль старадаўняй музыкі “Кантрданс”, вакальная група “Камерата”, балет “Эас”, а таксама такія майстры джаза і эстрады як Аркадзь Эскін, Мікалай Няронскі, Канстанцін Гарачы, Валерый Шчарыца, Віталь Ямуцееў.

Праз пэўны час была выдадзена відэаверсія праграмы “Моя любовь”, заняўшая годнае месца ў калекцыях аматараў беларускай эстраднай музыкі. А яшчэ раней Ірына Дарафеева знялася ў якасці галоўнай гераіні ў двух сваіх відэакліпах, а таксама ў дакументальным музычным фільме “Імгненні” (рэжысер Анастасія Суханава).

У 2001 годзе тэатр “Эас” пад кіраўніцтвам Юрыя Саваша распачаў сацыяльна-гуманітарную акцыю “Энергія новага пакалення: маладая Беларусь у новым тысячагоддзі”. На працягу двух гадоў праходзілі сольныя канцэрты Ірыны Дарафеевай на ўсіх канцэртных пляцоўках Беларусі. Ірына імкнулася наведаць кожны горад, кожнае мястэчка. Разам са сваімі сябрамі артыстамі яна дарыла сустрэчу з беларускім мастацтвам жыхарам нават тых мясцін, куды па 10 -15 гадоў не прыязджалі прафесійныя артысты, дзе гледачы “згаладаліся” па сапраўдных канцэртах з добра адладжаным гукам і святлом. “Ідэя была сацыяльна-гуманітарная, – кажа Ірына. – Мы зрабілі ўсе магчымае, каб на нашы канцэрты змаглі прыйсці ўсе, хто пажадае, незалежна ад свайго заробку.” Да таго ж, амаль палова канцэртаў былі дабрачыннымі – для дзяцей, што засталіся без апекі бацькоў, для інвалідаў, вайскоўцаў, жыхароў вёсак, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

У канцэртах разам з Ірынай Дарафеевай выступалі маладыя беларускія выканаўцы, якія сваімі перамогамі на міжнародных конкурсах даказалі, што яны ўмеюць спяваць лепш за іншых, і каго зараз Ірына і Юрый Саваш імкнуліся пазнаёміць з як мага больш шырокім колам беларускіх гледачоў, – Вікторыя Дземянчук, Віталь Скадорва, Яна, Тато Майсурадзе, Генадзь Санько.

“Адпраўляючыся ў тур, мы не ўяўлялі, якая вялікая наша Беларусь, – узгадвае Ірына. Першапачаткова было запланавана 200 канцэртаў на працягу года. Але імкненне прыехаць з канцэртам у госці да кожнага, наведаць як мага больш інтэрнатаў для састарэлых і вайсковых частак прымусіла павялічыць тэрмін правядзення гастроляў.” У 2001 годзе Ірына Дарафеева і теэатр “Эас” далі 245 канцэртаў у Мінскай, Брэсцкай, Магілёўскай абласцях. У 2002 годзе гастролі працягваліся ў Гомельскай, Гродзенскай і Віцебскай абласцях.

Адметна, што такая маштабная акцыя не стала перашкодай для іншых творчых планаў спявачкі. Падчас тура канцэртная праграма Ірыны папаўнялася новымі творамі, у тым ліку фольк-рокавымі песнямі ўкраінскага спевака і кампазітара Аляксандра Панамарова, пераклад якіх на беларускую мову зрабіў Юрый Саваш. У 2003 годзе гэтыя песні, а таксама лепшыя песні беларускіх кампазітараў, у тым ліку З. Даўгалёва, У. Сарокіна, П. Яроменкі, напісаныя для Ірыны Дарафеевай у 1999 – 2003 гадах, былі выдадзены ў альбоме “Пульс маіх хвіліін”, некаторыя з іх – у новай аранжыроўцы. Апрача таго, быў падрыхтаваны відовішчны сумесны праект – выступленне Ірыны разам з Дзяржаўным ансамблем танца пад кіраўніцтвам Валянціна Дуткевіча і Арт –праектам Яўгеніі Паўлінай (чэмпіёнка Еўропы па мастацкай гімнастыцы) “Зоркі гімнастыкі”.

За два гады адбылося 435 аншлагавых канцэртаў па ўсёй краіне, з якіх 165 былі дабрачыннымі. Ці не паўсюдна падчас тура Ірыну суправаджала аператар і фатограф Ала Ткачэнка. Сабраны матэрыял стаў асновай дакументальнага фільма “Дарогі Ірыны Дарафеевай” (рэжысер Ірына Тамашэўская), фільма, які асвятляе беспрэцэдэнтны тур спявачкі, але адначасова паказвае і гасціннасць і адкрытасць беларусаў, якія нягледзячы не на што захоўваюць беларускую спадчыну, і хараство і разнастайнасць беларускай прыроды. І зараз услед за Ірынай Дарафеевай мы можам ці не кожную яе песню атаясамліваць з тым ці іншым куточкам Беларусі.

У апошні час Ірыну ўсё часцей называюць “голасам Беларусі”. І дарэчы, не без падстаў. Яна прадстаўляла беларускую песню на фестывалях, гастролях у Бельгіі, Германіі, Люксембургу, Польшы, Аўстрыі, Швейцарыі, Нідэрландах, Літве, Югаславіі, Балгарыі, Расіі, Кіпры, Украіне. Творчасць Ірыны сцірала межы і знаходзіла водгук ў душах слухачоў і гледачоў гэтых краін.

Але нават большае значэнне для Ірыны мае прызнанне на радзіме. Шмат для каго Ірына Дарафеева стала светлым і чыстым сімвалам Беларусі. Асноўнае месца ў творчасці спявачкі займаюць песні на беларускай мове. Ірына імкнецца адрадзіць цікаўнасць моладзі да традыцыйнага песеннага мастацтва Беларусі. У гэтым ёй дапамагае падабраны з густам рэпертуар. Ірына выконвае песні такіх кампазітараў як Я.Глебаў, Э. Ханок, І. Палівода, Л. Захлеўны, В. Раінчык, І. Цвяткова, З. Даўгалёў, М. Няронскі на вершы У. Някляева, А. Лягчылава, Ю. Рыбчынскага, В. Паліканінай, Л. Пранчака, Л. Вольскага; а таксама ўводзіць у беларусую музычную спадчыну творы М. Мазгавога, Ю.Рыбчынскага і А. Панамарова з Украіны, Д. Казана з Румыніі.

Нават у назве сваёй апошняй канцэртнай праграмы – “Каханачка” – Ірына падкрэсліла сваю “беларускасць”, а таксама выразіла сваё стаўленне да жыцця і любві. Гэтым канцэртам, які адбыўся 21 лістапада 2003 года ў Вялікай зале Палаца рэспублікі, Ірына Дарафеева адзначыла дзесяцігоддзе творчай дзейнасці. Шоу “Каханачка” узрушыла гледачоў і музычную грамадскасць і нікога не пакінула абыякавым. У суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра і лепшых харэаграфічных калектываў – Дзяржаўнага ансамбля танца пад кіраўніцтвам Валянціна Дуткевіча, шоу-групы “PopsFoundation”, данс-праекта Святланы Гуткоўскай, балетных груп “Эас” і “Angel-dans” – Ірына выканала свае лепшыя песні – і спавяла нам сваю душу.

Студыя “DorisRecords” “Тэатра песні Ірыны Дарафеевай” запісала на лічбавых носьбітах весь канцэрт спявачкі, а Белтэлерадыёкампанія зрабіла відэаверсію гэтай відовішчнай фолк-мадэрн шоу-праграмы. Відэа- і аудыёверсіі выйшлй на DVDі CDз той жа назвай – “Каханачка”.

І пасля праграмы “Каханачка” Ірына Дарафеева працягвае творчыя сяброўскія стасункі з Прэзідэнцкім аркестрам Беларусі. У чэрвені 2004 года, а таксама ў сакавіку – маі 2005 года Ірына ў якасці вядучай і салісткі брала ўдзел у канцэртных турах аркестра. Канцэрты прайшлі ў 25 гарадах краіны з нязменным поспехам.

У апошнія два гады Ірына Дарафеева, як і належыць вядучаму майстру сцэны, шмат часу праводзіць на гастролях і з сольнай праграмай, у якой таксама прымае ўдзел маладая, але вельмі прафесійная група “Далі” і адзін з лідэраў беларускай сучаснай харэаграфіі балет “PopsFoundation”.

А ў верасні 2004 года спявачка накіравалася на гастролі разам з Канцэртным аркестрам Гомельскай абласной філармоніі пад кіраўніцтвам Юрыя Васілеўскага. Выступленні праходзілі ў раённых цэнтрах Гомельскай вобласці на адкрытых пляцоўках.

Апошнім часам Ірына Дарафеева працуе ў якасці вядучай канцэртных праграм і тэлевядучай на канале СТБ (“Большой завтрак” і “Планета развлечений”), а таксама ў якасці педагога па вакале ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і ў прадзюсерскім цэнтры “DorisRecords”. Такім чынам спявачка дапамагае маладым выканаўцам рыхтавацца да запісаў сваіх праграм і да ўдзелу ў міжнародных эстрадных конкурсах і фестывалях, каб яны былі прафесійна гатовы да барацьбы на адпаведных творчых змаганнях.

Сёння ў “Тэатры песні Ірыны Дарафеевай” пад кіраўніцтвам прадзюсера Юрыя Саваша акрамя Ірыны Дарафеевай, вызнанага лідэра беларускай эстрады, працуюць салісты – Алег Сямёнаў – лаўрэат прэміі “За духоўнае адраджэнне Рэспублікі Беларусь”; Аніка – аўтар і выканаўца, лаўрэат рэспубліканскіх конкурсаў; Дэрвіш – DJ, саунд-прадзюсер, аранжыроўшчык і выканаўца, які працуе ў папулярным маладзёжным фармаце; група “Далі”, якая складаецца з маладых папулярных рок-музыкаў; сучасны эстрадны балет “PopsFoundation”, канцэртны састаў якога налічвае 15 танцоўшчыкаў, у асноўны састаў уваходзіць 5 лідэраў, а харэаграфічную школу гэтага балета наведвае каля 150 чалавек.

Тэатр працуе з 15 чэрвеня 2005 года ў складзе Беларускай дзяржаўнай філармоніі і мае сваю лічбавую гуказапісную студыю, у якой і здзяйсняюцца ўсе творчыя праекты.


в начало